Вы тут

Новы аэрапорт у Пекіне адкрыецца у 2019 годзе


Падчас будаўніцтва грандыёзнага аб'екта выкарыстоўваюцца інавацыйныя метады.


Пакрыццё новага аэрапорта ў Пекіне павінна быць завершана да канца года, тады можна будзе зразумець, як выглядае тэрмінал у цэлым, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн". 

Плошча будаўніцтва новага тэрмінала аэрапорта ў Пекіне ў агульнай складанасці 1,03 млн.кв.м., гэта больш, чым плошча тэрмінала №3 пекінскага аэрапорта "Шоуду", на сённяшні дзень гэта найбуйнейшы тэрмінал аэрапорта ў свеце. Па планах, першая чарга аэрапорта адкрыецца ў 2019-м. Варта адзначыць, што металічны дах плошчай 100 тыс кв.м., можа вытрымліваць ціск ветру да 10 ўзроўню. Для прадухілення праходжання, назапашвання вады, выкарыстоўваецца метад сіфанавання лішкаў вады, як заўважаюць спецыялісты, "нават калі пройдзе асабліва доўгі і моцны дождж, у новым будынку тэрміналу не будзе збірацца вада". 

Дадзены тэрмінал ўпершыню ў краіне рэалізуе інтэграцыю розных відаў транспарту - высакахуткаснай чыгункі, метро і г.д., чыгуначныя станцыі будуць размешчаны ў ніжняй частцы тэрмінала. У будаўніцтве новага аэрапорта выкарыстоўваецца канструкцыя ўзлётна-пасадачных палос ("тры вертыкальныя, адна гарызантальная"), гэта першы выпадак у краіне, а таксама інавацыйнае планаванне і канструкцыя аэрапорта. Канструкцыя "тры вертыкальныя, адна гарызантальная" забяспечвае разнастайнасць варыянтаў кіравання паветраным рухам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».