Вы тут

У жніўні на «ЭКСПА-2017» у Казахстане пройдзе Дзень Беларусі


Беларусі на «ЭКСПА-2017» у Казахстане запланаваны ў жніўні з удзелам кіраўніцтва ўрада. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі.


Дыпламат расказаў, што падрыхтоўка да гэтага маштабнага сусветнага форуму ўжо знаходзіцца на заключнай стадыі. Галоўная тэма сустрэчы, удзел у якой пацвердзілі многія дзяржавы, — энергія будучыні. Беларусі выдзелены адзін з цэнтральных павільёнаў.

«ЭКСПА-2017» адкрыецца 10 чэрвеня, працаваць будзе да 10 верасня. Кожная з краін-удзельніц прадставіць свой найлепшы вопыт па тэматыцы выстаўкі. Прадстаўнік Казахстана перакананы, што дадзеная экспазіцыя стане добрым імпульсам для далейшага развіцця беларуска-казахстанскіх кантактаў. Ён запрасіў беларусаў наведаць «ЭКСПА», пазнаёміцца з Казахстанам і дасягненнямі краін-удзельніц выстаўкі.

Адказваючы на пытанне адносна рэалізацыі сумесных праектаў у Беларусі, дыпламат сказаў, што іх пакуль няшмат. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што буйныя сумесныя праекты Казахстан з Беларуссю, як правіла, ажыццяўляюць на казахстанскай тэрыторыі.

Што да двухбаковага тавараабароту, то, паводле яго слоў, 90% — гэта беларускія пастаўкі ў Казахстан. І толькі 10% прыпадае на казахстанскія тавары, якія прадаюцца ў Беларусь.

— Гэта звязана з тым, што беларускі рынак насычаны, ёсць шмат вытворчасцяў. А рынак Казахстана — велізарны, — растлумачыў дыпламат.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Імпульс для кантактаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».