Вы тут

Адчаканіць манету можна будзе на “Масленіцы” ў БДУ


Свята провадаў зімы пройдзе ў Белдзяржуніверсітэце 24 лютага.


Асноўныя дзеянні разгорнуцца ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта (вул. Бабруйская, 5а). Пачатак у 12.30.

Удзельнікамі проваду зімы і сустрэчы вясны стануць супрацоўнікі і студэнты ўніверсітэта. Для іх падрыхтавана тэматычная праграма, якая ўключае розныя конкурсы, пачастункі, майстар-класы, шоу, спартыўныя спаборніцтвы і гульні.

Адкрыецца святочная акцыя тэатралізаваным прадстаўленнем — прыходам "Вясны". Галоўную “гераіню” ўрачыстасці і асноўны вясновы атрыбут — Сонца, ганарова ўвязуць на сялянскай павозцы. Так будзе дадзены старт масавым гулянням.

У гэтым годзе ўпершыню пройдуць кулінарны і творчы паядынкі. У першым спаборніцтве прымуць удзел каманды супрацоўнікаў і студэнтаў БДУ. Зборныя будуць змагацца ў падрыхтоўцы бліноў. Пры гэтым кулінарам прапануюць аднолькавы набор прадуктаў, з якіх неабходна прыгатаваць цеста і спячы смачныя бліны. Ацэняць стравы запрошаныя шэф-кухары сталічных рэстаранаў.

Творчы конкурс “Масленічныя пудзілы” пройдзе сярод усіх факультэтаў БДУ. Студэнты з улікам спецыфікі сваёй будучай спецыяльнасцяў падрыхтавалі “персанажаў” тэматычнага свята. Іх прадставяць на выставе “ART-аб'ектаў”, дзе выберуць лепшае “Масленічныя пудзіла”.

Для аматараў гісторыі святаў лекцыю прачытае загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ Тадэвуш Навагродскі. Ён раскажа пра асаблівасці і згубленыя традыцыі святкавання “Масленіцы”.

Увесь дзень весяліць гасцей будуць скамарохі, казачныя персанажы, баяніст і частушачнікі. Народную творчасць прадставяць рамеснікі ў “Горадзе майстроў”. У пяці палатках выставяць свае працы 11 студэнтаў БДУ. Наведвальнікі ўбачаць вытанчаныя ўпрыгажэнні з гліны, лямца, шкла, паштоўкі, выкананыя ў стылі дудлінг, зенарт, вырабы з дрэва, кампазіцыі з цукерак, кветак і г.д. А ўсе жадаючыя змогуць наведаць майстар-клас па чаканцы манет і вырабіць самастойна сімвалічны знак Масленіцы.

Запланаваны таксама прафесійнае выступленне артыстаў Беларускага дзяржаўнага цырка. Сваё майстэрства пакажуць сілавыя атлеты і гімнасткі. А для праверкі спрыту, трапнасці і хуткасці гасцям прапануюць прайсці выпрабаванні ў стральбе з лука, перацягванні канату, армрэслінгу, дартсе, баі падушкамі, гіравым спорце і інш.

Неад’емным атрыбутам свята з'яўляецца масленічны слуп з падарункамі. Пераадолець яго вышыню прапануюць самым смелым. Для пераможцаў конкурсаў прадугледжаны і пачастунак ад рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі. Ён сваімі рукамі прыгатуе для найлепшых удзельнікаў спаборніцтваў сімвал Масленіцы — гарачыя бліны.

У забаўляльную праграму ўключаны выступленні беларускага гурта “Дразды”, творчых калектываў, танцы і фальклорныя песні.

А завершыць свята традыцыйнае спальванне пудзіла Зімы, што стане сімвалам зыходу зімы і наступлення вясны.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.