Вы тут

БРСМ даў старт праекту "Выбіраем студатрад!"


БРСМ даў старт праекту «Выбіраем студатрад!», падчас якога штабы працоўных спраў саюза моладзі ва ўстановах адукацыі краіны дапамогуць хлопцам і дзяўчатам знайсці работу на лета.


— Сёлета я ўпершыню запісваюся ў студатрад, — дзеліцца першакурснік спецыяльнасці «Сістэмы радыёcувязі, радыёвяшчання і тэлебачання» Валерый ШКВАРКО ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі. — Не хочацца бессэнсоўна праводзіць час летам, і запіс у працоўнай кніжцы не будзе лішнім. Ды і грошы не на апошнім месцы, хочацца нарэшце нешта набыць за свае «кроўныя». Запоўніў анкету на аператара-паштальёна ў Белпошце. Хутчэй за ўсё, буду працаваць у аддзяленні: прымаць пасылкі ў кліентаў, вырашаць пытанні па тэлефоне. Гэта мой профіль, таму магчымасць бліжэй пазнаць прафесію — яшчэ адна перавага. Акрамя гэтага, спадзяюся завесці цікавыя знаёмствы, бо студатрад — гэта не толькі работа.

Паводле слоў сакратара пярвічнай арганізацыі БРСМ акадэміі сувязі Алены РУМЯНЦАВАЙ, у гэтай установе адукацыі студэнтаў традыцыйна накіроўваюць на профільныя прадпрыемствы: «Белтэлекам», Белпошту, «Белсувязьбуд» і іншыя. Найбольш распаўсюджаныя вакансіі — падсобны рабочы, паштальён, кур'ер, аператар сувязі. Акрамя таго, многія ўладкоўваюцца на работу ў прыёмную камісію акадэміі. Летась установа адукацыі дапамагла працаўладкавацца 250 студэнтам, па прагнозах сёлета лічба не будзе меншай.

— Для мяне галоўны матыў пайсці летам працаваць — гэта грошы, — прызнаецца першакурсніца факультэта электрасувязі Кацярына КАЖАМЯКА. — Трэба плаціць за інтэрнат, набыць рэчы на наступны навучальны год, ды і на адпачынак грошы трэба. Уладкавалася ў прыёмную камісію, працаваць буду з сярэдзіны ліпеня да пачатку жніўня. Абяцаюць заробак ад 200 рублёў, мяне гэта задавальняе.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Зарабіць і пасябраваць — у студатрадзе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.