Вы тут

Мужчын прыбавілася


За год іх у Беларусі стала больш на 6 тысяч

Па звестках Белстата, на пачатак гэтага года мужчын налічвалася 4 мільёны 427 тысяч. Хоць у агульнай колькасці насельніцтва іх удзельная вага застаецца нязменнай — 46,6 працэнта.


Большасць мужчын (75 працэнтаў) — гараджане. Кожны пяты — мінчанін. Сярэдні ўзрост беларускіх мужчын складае 37 гадоў. Прычым сярэднестатыстычны вясковец старэйшы за гараджаніна. 65 працэнтаў знаходзяцца ў працаздольным узросце, 16 працэнтаў — пенсіянеры. Сярод занятых у эканоміцы Беларусі мужчын — 49,3 працэнта. Традыцыйна мужчынскімі відамі дзейнасці застаюцца прамысловасць, будаўніцтва і транспарт. Летась 64,5 тысячы прадстаўнікоў моцнай паловы нашай краіны ўступілі ў шлюб, з іх 46,1 тысячы чалавек ажаніліся ўпершыню. Сем'і беларускія мужчыны ствараюць пераважна ў 20—29 гадоў.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubneuskaya@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.