Вы тут

У чаканні вясны


«Памідоры цяпер прадаюць хваравітыя нейкія, — піша Таццяна Лукашэвіч. — Ні колеру, ні смаку, ні паху. Адзін чорт, з Турцыі, Іспаніі іх везлі або з Парніковай у Мінску. Разрэжаш адзін такі няшчасны, ён светлым сокам пральецца і садзьмецца, не аддаўшы нічога, што мог бы аддаць памідор.

Іншая справа свойскія, вырашчаныя мамай на агародзе. Яна іх яшчэ з зімы замочвае семкамі, потым прарошчвае ў мокрай тканіне, расаду ў пластыкавых ёмістасцях на падаконніку трымае. Ну а потым усё як доктар прапісаў: высаджвае, палівае, пасынкуе, падвязвае. Кожнае лета палова яе душы застаецца ў гэтых памідорах, і яны ёй плацяць тым жа.

Пакладзеш на дошку такі памідор, а ён — яркі, шчыльны, наліўны. У разрэзе мясісты, сакавіты і такі жывы. Яшчэ крыху, і, здаецца, загаворыць пад тваімі пальцамі. Такія памідоры просяць буйной солі і шмат смятаны. Можна пятрушкі, але гэта справа густу, вядома. Пасля другой лыжкі летняй салаты душа нясецца ў рай. Там і сядзіць, пакуль міска не апусцее. І яшчэ хвілін пятнаццаць пасля гэтага, пакуль прыйдзеш у сябе пасля невыноснага шчасця. Гэта я да чаго: зіма абрыдла, арганізм просіць святла і сонца. І, вядома, маміных памідораў».

Па-ранейшаму заклікаем вас, шаноўныя чытачы, дзяліцца з «Сямейнай газетай» сваімі думкамі, назіраннямі, парадамі, арыгінальнымі ідэямі. Чакаем вашых лістоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.