Вы тут

Увага! Конкурс! Як запомніць колеры вясёлкі


Днямі я з дзецьмі маіх сяброў — амаль трохгадовай Юстынкай і пяцігадовым Янкам — малявала вясёлку. І мне захацелася падказаць ім, як лёгка запомніць колеры і іх паслядоўнасць.


Першае, што прыгадалася: «Каждый Охотник Желает Знать Где Сидит Фазан» і «Как Однажды Жак Звонарь Головой Сломал Фонарь». Гэтыя запаміналкі, думаю, ведаюць усе з дзяцінства. Але ж мае сябры выхоўваюць дзяцей па-беларуску, таму захацелася прыдумаць штосьці сваё, адметнае. Вось што ў мяне атрымалася: «Чароўны Аловак Жаданне Здзейсніць, Бо Сам Фантазёр» (першыя літары кожнага слова з'яўляюцца першымі літарамі колеру: чырвоны — аранжавы — жоўты — зялёны — блакітны — сіні — фіялетавы). Потым ужо знайшла ў вікіпедыі іншыя падказкі:

  • чалавек абачлівы жонку заўсёды сабе бярэ файную;
  • чаму птах журботны зранку? Бо сапсута філіжанка;
  • чэшскі пан жадае зноў бачыць сорак фазаноў;
  • чакаю апетытных жабак з беларускіх сажалак. Француз.

І вось (дарэчы, у дзень роднай мовы) у мяне нарадзілася ідэя правесці конкурс сярод чытачоў «Сямейнай газеты» на найлепшую беларускамоўную падказку-запаміналку паслядоўнасці колераў вясёлкі. Мамы і таты, бабулі і дзядулі, прыдумляйце самі і падключайце сваіх дзетак. Пераможцу чакае неймаверна душэўны прыз (на фота) — экалагічная цацка з дрэва. Свае «вясёлкавыя» варыянты дасылайце на адрас «Звязды» альбо па электроннай пошце nadzіeja@zvіazda.by.

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

dryla@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.