Вы тут

Брэсцкі панчошны камбінат выпусціў да 23 лютага шкарпэткі ў кансервах


Брэсцкі панчошны камбінат выпусціў абмежаваную падарункавую партыю мужчынскіх шкарпэтак, якія спакавалі ў кансервавыя банкі. Шкарпэткі выпусцілі як падарунак да Дня абаронцаў Айчыны. Як паведамілі на прадпрыемстве, усяго было выраблена тры тысячы слоікаў. "Дарыць шкарпэткі на 23 лютага банальна? Не. Зараз дождж, снег, ураганны вецер не страшныя - пяткі каханага мужчыны застануцца сухімі надоўга", - пажартавалі на прадпрыемстве.


Шкарпэткі ў банках адрозніваюцца толькі памерам, у астатнім яны аднолькавыя: чорнага колеру, 73% - бавоўна, 25% - поліэстэр, 2% - эластан.

Незвычайны падарунак ўжо можна купіць у крамах Брэсцкага панчошнага камбіната. Пры гэтым на прадпрыемстве не сталі адказваць на пытанне, ці рыхтуецца падобная падарункавая серыя да 8 Сакавіка.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».