Вы тут

БРСМ дае старт праекту “Выбіраем студатрад!”


Асноўным яго слоганам сёлета стала кароткая, але ёмістая фраза: “Праца – крута!”.


Фота: bykhov.by

Тысячы беларускіх студэнтаў ужо вызначыліся з планамі на лета, а штабы працоўных спраў саюза моладзі (ШПС) дапамогуць ім знайсці працу па душы. Прома-мерапрыемствы праекта “Выбіраем студатрад!” 22 лютага пройдуць ва ўстановах вышэйшай адукацыі па ўсёй краіне.

Наведаць своеасаблівы “Дзень адчыненых дзвярэй” штабы працоўных спраў БРСМ запрашаюць усіх ахвотных. Яны арганізуюць флэшмобы і акцыі, дапамогуць запоўніць анкеты на працаўладкаванне, ды і фота з папулярнымі маладзёжнымі хештэгамі #трудкрут, #молодежьзасправедливость, #выбираемстудотряд на памяць арганізуюць.

Напрыклад, у сталіцы ўзяць удзел у праекце можна будзе:

12.00-13.30, г.Мінск, вул.Захарава, 21, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, фае 1 паверх;

12.00-15.00, г.Мінск, вул.Свярдлова, 13а, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, корпус №4, хол;

12.00-15.00, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, хол 1 паверха; унутраны дворык галоўнага корпуса БДУ;

13.00-14.00, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 65, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, хол 1 паверха; ля ўваходу ў галоўны вучэбны корпус, з боку вул. Я.Коласа;

14.00-17.00, г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 83, Мінскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, уваход у навучальны корпус №1, фае 1 паверха.

“Добрасумленная праца ва ўсе часы аб'ядноўвала беларусаў. Яна і сёння кансалідуе моладзь”, – упэўнены першы сакратар ЦК ГА “БРСМ”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Белякоў. – Юнакі і дзяўчаты не хочуць сядзець на шыі ў бацькоў. Многія з іх і вучацца, і працуюць, і зарабляюць! Такую магчымасць ім прадастаўляюць студэнцкія атрады “.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.