Вы тут

У студзені ВУП упаў з-за недапаставак нафты


Прамысловасць і сельская гаспадарка паказалі рост, падзенне — будаўніцтва і рознічны гандаль. Пра гэта паведаміў Андрэй КАБЯКОЎ, прэм'ер-міністр Беларусі, падчас чарговага пасяджэння прэзідыума Савета Міністраў. На ім члены ўрада разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў студзені бягучага года.


Па словах прэм'ера, належных вынікаў па паказчыках пакуль не атрымана. Удакладненыя лічбы ВУП па студзені — 99,5 працэнта да 2016 года пры прагнозе на першы квартал у 99,6: адставанне на 0,1 працэнта. Паводле слоў Андрэя Кабякова, асноўная прычына — недапастаўка нафты з Расійскай Федэрацыі. «Год таму мы перапрацавалі ў студзені нафты на 0,8 мільёна тон больш. За кошт гэтага фактару страцілі 3,3 працэнтнага пункта ў прамысловасці, 4,5 — у аптовым гандлі. У выніку страчана 1,5 працэнта ВУП. Гэта значыць, што пры пастаўцы нафты на ўзроўні мінулага года ВУП склаў бы 101 працэнт», — падкрэсліў Андрэй Кабякоў. Пры гэтым ён адзначыў, што кампенсаваць такі адчувальны фактар пакуль не ўдаецца, хоць над гэтым і вядзецца работа.

Кіраўнік урада таксама звярнуў увагу, што ў той жа час выпраўляецца сітуацыя ў прамысловасці. Тэмп росту ў студзені — 105,9 працэнта да таго ж перыяду мінулага года. Прытым у студзені 2017-га на 1,9 працэнта вырас аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі. За першы месяц года інфляцыя склала 0,9 працэнта, а ў студзені 2016-га — 1,9.

Таксама Андрэй Кабякоў паведаміў, што рознічны гандаль у студзені асеў на 4,6 працэнта. На думку кіраўніка ўрада, ніхто не адмаўляе ўплыву даходаў насельніцтва на гэты сектар эканомікі, але ў аднолькавых умовах прадпрыемствы сучасных фарматаў гандлю нарасцілі тавараабарот на 8,6 працэнта, а камунальныя гандлёвыя прадпрыемствы знізілі яго на 9,3 працэнта.

Вырашаючы задачу росту заработнай платы, нельга дапусціць перакосаў на спажывецкім рынку, штучнага раскручвання ўнутранага попыту, лічыць прэм'ер. «Пры выкананні задачы па выхаду да канца года на 1 тысячу рублёў сярэдняй заработнай платы будзем зыходзіць з таго, што грошы павінны быць зароблены».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Раздачы «незаробленых грошай» не будзе

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.