Вы тут

84,5% экспарту прадукцыі Магілёва ідзе на рынак Расіі


Развіццё міжрэгіянальных сувязяў — адзін з прыярытэтаў работы Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта. Больш за 84,5% экспарту ўсёй прадукцыі горада пастаўляецца на рынак Расіі. Сёння Магілёў мае 18 гарадоў-пабрацімаў, у тым ліку 5 — у Расійскай Федэрацыі, і 25 гарадоў-партнёраў. Старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей ІВАНОЎ расказаў, чым карысныя такія сувязі.


— Стасункі гарадоў-пабрацімаў дазваляюць дзяліцца вопытам у кіраванні і развіцці, садзейнічаюць пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў, стварэнню высокаэфектыўных і высокатэхналагічных вытворчасцяў, пашырэнню вытворчай кааперацыі. Асноўныя перспектывы, на мой погляд, звязаны з эфектыўным супрацоўніцтвам у сферы навукі і адукацыі. Сумесныя інжынерна-тэхнічныя праекты і абмен студэнтамі, напрыклад, абавязкова дадуць магчымасць павысіць прафесійную кваліфікацыю. За кошт новых ведаў, інавацый і новых тэхналогій з'явяцца новыя вытворчасці і рабочыя месцы, павялічыцца тавараабарот, будзе паспяхова ажыццяўляцца мадэрнізацыя прамысловасці. Пацвярджэннем таму можна лічыць супрацоўніцтва Омска і Магілёва і будаўніцтва сучаснага высокатэхналагічнага прадпрыемства «Омск Карбон Магілёў» на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» з аб'ёмам інвестыцый больш за $175,3 млн і стварэннем 448 новых рабочых месцаў (па стане на 1 студзеня — асвоена $26,7 млн і створана 102 рабочыя месцы).

— Па якіх яшчэ кірунках вы маглі б развіваць партнёрства паміж гарадамі?

— Супрацоўніцтва «на месцах» ахоплівае ўсе сферы жыццядзейнасці гарадоў. Ужо шмат што зроблена, але разам з тым ёсць значны патэнцыял. Мы былі б рады развіццю адносін у галіне будаўніцтва, вывучэнню сістэм энерга- і цеплазберажэння, удасканаленню транспартнай сістэмы, абмену інавацыйнымі высокатэхналагічнымі праектамі, удасканаленню сістэмы аховы здароўя, гарадскога планавання і г.д.

— Як вы ацэньваеце ўзровень пабрацімскіх сувязяў Магілёў—Пенза?

— Гарады з'яўляюцца пабрацімамі ўжо на працягу васьмі гадоў. Штогод адбываецца абмен дэлегацыямі на свята горада. За гэты час неаднойчы нашы творчыя калектывы ўдзельнічалі ў гарадскіх святкаваннях і ездзілі ў госці адзін да аднаго. Што ні год у Міжнародным юнацкім турніры гарадоў-пабрацімаў па баскетболе «Інтэрбаскет» каманда Пензы займае даволі высокія месцы. Навучэнцы сярэдніх школ удзельнічаюць у творчых конкурсах і алімпіядах. Так, летась вучні сярэдняй школы №15 г. Магілёва змагаліся за перамогу ў Міжнародным конкурсе ў Пензе «Мая любімая кніга».

— А што ў іншых сферах?

— У жыллёва-камунальнай гаспадарцы практычна штогод спецыялісты абменьваюцца вопытам па пытаннях прымянення перадавых тэхналогій. Вынікам супрацоўніцтва стала добраўпарадкаванне ў 2013 годзе Магілёўскага падворка ў Пензе.

Дзякуючы пабрацімскаму супрацоўніцтву больш цесныя формы ўзаемадзеяння з'явіліся і ў нашых прадпрыемстваў. Пашыраюцца гандлёва-эканамічныя адносіны. Так, «Магілёўліфтмаш» за 2016 год паставіў у Пензенскую вобласць 117 ліфтаў на $1,06 млн. Навукова-вытворчае інавацыйнае прадпрыемства «Тэхналіт» паспяхова супрацоўнічае з «Пензадызельмашам».

Знешнегандлёвы абарот Магілёва з Пензенскай вобласцю за 2016 год склаў $1,5 млн. Ён прадстаўлены ў асноўным нашым экспартам. $1,4 млн — гэта ліфты, трубы, нятканыя матэрыялы, помпы, электрарухавікі і мяса-малочная прадукцыя, якія пастаўляюцца з Магілёва.

— Якія мерапрыемствы пройдуць у Магілёве пры супрацоўніцтве з Пензай?

— Гэты год значны для нашага горада: мы святкуем 750-годдзе з дня заснавання. Мы чакаем прадстаўнікоў Пензы на Міжнародны пленэр па скульптуры ў камені «Каменная Казка» і Міжнародны пленэр па жывапісе. На працягу чэрвеня яны змогуць ствараць свае шэдэўры, якія, я ўпэўнены, зоймуць годнае месца ў алеі гарадоў-пабрацімаў і ў выставачных залах Магілёва. Мы будзем рады бачыць патэнцыйных інвестараў і дзелавыя колы Пензы на Магілёўскім бізнес-форуме «Прыдняпроўе». Чакаем мы і харавы калектыў на Міжнародны фестываль духоўнай музыкі «Магутны Божа».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Партнёрства «па-сямейнаму»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.