Вы тут

У Міністэрстве эканомікі адбылося пасяджэнне калегіі


На мінулым тыдні Уладзімір ПАНЦЮХОЎ, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, прыняў удзел у пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства эканомікі.


Як было адзначана падчас мерапрыемства, галоўным вынікам работы міністэрства стала прыняцце праграмных дакументаў на бягучае пяцігоддзе. Рэалізацыя іх палажэнняў у першым годзе пяцігодкі дазволіла вырашыць складаныя задачы па істотным запаволенні інфляцыі (10,6% па выніках года), своечасовым пагашэнні ўсіх валютных абавязацельстваў краіны, росце золатавалютных рэзерваў, зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах.

Найважнейшымі задачамі міністэрства былі вызначаны захаванне макраэканамічнай стабільнасці, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату, фарміраванне спрыяльных умоў для вядзення бізнесу. У сферы эканамічнай інтэграцыі адзначана неабходнасць працягвання дзяржорганамі сістэмнай работы па ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў у гандлі краін Еўразійскага эканамічнага саюза.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Галоўнае — захаваць баланс

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.