Гендырэктар ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» Сяргей Сасноўскі затрыманы на месцы злачынства падчас атрымання 5 тысяч долараў хабару ад былога намесніка старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Цімашпольскага.
Паміж імі была дасягнутая дамоўленасць аб аказанні за грашовае ўзнагароджанне садзейнічання адной з украінскіх кампаній у атрыманні заказу на правядзенне рамонтных работ на нафтаправодзе «Мазыр—Брэст» коштам 8 млрд недэнамінаваных рублёў, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржбяспекі. Фігуранты распрацавалі цэлую схему атрымання злачыннага даходу з уцягваннем падкантрольных камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў. У дачыненні да абодвух заведзена крымінальная справа.
Святлана БАРЫСЕНКА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.