Вы тут

Магілёўскія мытнікі дэкламавалі вершы родных пісьменнікаў


А аматары беларускай мовы запрасілі напісаць дыктоўку.


Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускай мовы, пачаліся ў Магілёве яшчэ на мінулым тыдні. Больш за сто чалавек сабраліся ў нядзелю ў Палацы культуры вобласці, каб паўдзельнічаць у арганізаванай сумеснымі намаганнямі гэтай установы, клуба «Натхненне», грамадскай арганізацыі ТБМ і магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі штогадовай акцыі «Пішам дыктоўку». Настаўніца 1-й гімназіі Ганна Бандарэнка прадыктавала ўрывак з твора вядомага ўраджэнца Магілёўшчыны Міхася Стральцова, якому сёлета 14 лютага споўнілася б 80 гадоў. Потым адбылася імпрэза, падчас якой вершы беларускіх аўтараў прачыталі вучаніцы першага ў Магілёве беларускамоўнага класа з сярэдняй школы №34. Старшыня абласной арганізацыі ТБМ Яраслаў Клімуць нагадаў пра іншых класікаў беларускай літаратуры, юбілеі якіх мы адзначаем сёлета. Творчы вечар правялі ў сябе і магілёўскія мытнікі. У выкананні супрацоўнікаў прагучалі вершы Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аляксандра Ставера. Начальнік мытні Леанід Досаў прачытаў верш паэта-франтавіка Аляксея Пысіна. Арганізаваць мерапрыемства дапамагла абласная бібліятэка імя Леніна.

А сёння, у Дзень роднай мовы, за кожнае слова па-беларуску можна будзе атрымаць цукерку. Валанцёры будуць працаваць з 13.00 да 14.00 на пляцоўках каля кінатэатра «Радзіма» па вуліцы Ленінскай і рэстарана «Габрава» па вуліцы Першамайскай.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Саладзейшая за цукерку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».