Вы тут

Кошт арэнды педагогам могуць кампенсаваць?


«Адна з галоўных прычын сыходу спецыялістаў з сістэмы адукацыі — нават не невысокая зарплата, а адсутнасць жылля і немагчымасць аплачваць у сталіцы арэнднае», — паведаміў на выніковай калегіі свайго ведамства за 2016 год старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Міхаіл МІРОНЧЫК.


У перыяд з 2011 па 2016 год работнікам сталічнай сістэмы адукацыі было выдзелена 43 кватэры для будаўніцтва. А патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў мае 3 271 работнік сістэмы адукацыі.

У інтэрнаце па вуліцы Гінтаўта, які ўяўляе сабой адзін з пад'ездаў дзевяціпавярховага жылога дома, камітэту па адукацыі выдзелена 48 жылых ячэек. На жаль, на месца там могуць прэтэндаваць толькі адзінокія, а тыя, хто стварыў сям'ю, вымушаны ўжо самастойна шукаць дах над галавой. Яшчэ каля 480 адзінокіх педагогаў і тых, якія ўжо стварылі сям'ю, пражываюць у інтэрнатах устаноў прафтэхадукацыі,

— Але гэта не задавальняе попыт. Пытанне з жыллём востра стаіць не толькі для маладых спецыялістаў, але і для мінскіх педагогаў у цэлым, таму мы будзем больш актыўна ўзнімаць пытанне аб магчымасці будаўніцтва інтэрната для работнікаў сферы адукацыі, — паабяцаў кіраўнік камітэта па адукацыі.

У пэўнай ступені вастрыню праблемы дапамагло б зняць унясенне ў калектыўныя дагаворы ўстаноў адукацыі палажэння аб кампенсацыі сродкаў, затрачаных маладымі спецыялістамі на аплату найму жылля, лічыць Міхаіл Мірончык.

Ён дадаў, што падобная ініцыятыва — добраахвотная справа кожнай асобна ўзятай установы, бо гаворка ідзе не пра бюджэтныя асігнаванні, а пра сродкі, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.