Вы тут

Раім схадзіць


«Сустрэча з майстрам» у галерэі Міхаіла Савіцкага, акцыя «Дзясятка за Коласа!», Дзень абаронцы Айчыны на Лініі Сталіна і Масленіца ў Дудутках – афіша «Звязды» з 20 па 26 лютага.


Праект «Сустрэча з майстрам»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.

На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.


Акцыя «Дзясятка за Коласа!»

Фота: elitefon.ru

Дзе: Дзяржаўны літаратурны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 21 лютага, 10:00

Колькі каштуе: па папярэднім запісе

21 лютага Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да музейнай акцыі «Дзясятка ‒ за Коласа!», прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Удзельнікі акцыі павінны будуць напісаць дыктоўку па творах Якуба Коласа і вызначыць, з якога твора ўзяты ўрывак. Тыя, хто напішуць тэкст на дзесяць балаў і правільна назавуць твор, атрымаюць падзякі і памятныя сувеніры ад музея.

Акцыя праводзіцца на працягу дня з 10:00 да 17:00 па папярэднім запісе (тэл.: 284-17-02). 


Фестываль Boo! Kids #4

Фота: rebenok.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: 25-26 лютага, 11:00

Колькі каштуе: 10 р. – дарослыя, 5 р. – дзеці пасля 10 гадоў, дзеці да 10 гадоў – бясплатна

Тэма фестывалю – тата і яго роля ў далучэнні дзіцяці да чытання, мастацтва, творчасці.

На працягу двух дзён гасцей чакаюць займальныя творчыя майстар-класы, праца з прафесійнымі ілюстратарамі, інтэрактыўны кніжны маркет з падрабязнай кансультацыяй кожнага наведвальніка, тэатральныя і музычныя выступленні, прэзентацыі дзіцячых кніг, гульні, інтэрактыўны дзіцячы пакой, абсталяваны драўлянымі цацкамі, зала настольных гульняў для ўсёй сям'і.

Для бацькоў арганізаваны творчыя майстар-класы, а таксама зона адпачынку, у якой можна будзе паслухаць джаз.


Дзень абаронцы Айчыны

Фота: stalin-line.by

Дзе: Лінія Сталіна

Калі: 25 лютага, 11:00

Колькі каштуе: 10 р. – дарослыя, 5 р. – дзеці

25 лютага ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пад Мінскам пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь будзе праведзена мерапрыемства, прысвечанае святкаванню «Дня абаронцаў Айчыны».

Арганізатары падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю Вялікай Айчыннай вайны «Бітва за Маскву» і рэканструкцыю бою вайны ў Афганістане «Паўстанне ў лагеры Бадабер» з удзелам ваенна-гістарычных клубаў і баявой тэхнікі тых часоў.

Таксама ў гэты дзень на тэрыторыі комплексу адбудзецца прэм'ера мастацкага фільма прадзюсарскага праекта Сяргея Ждановіча «Сабака Руды». Стужка распавядае аб подзвігу сабак-знішчальнікаў танкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Падзеі фільма адбываюцца ў 1941-1942 гадах пад Масквой.

У дадатак да асноўнай праграмы для наведвальнікаў будзе адкрыта некалькі інтэрактыўных зон: кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі і ў цікавых майстар-класах. 


Масленіца ў Дудутках

Фота: ivona.bigmir.net

Дзе: Дудуткі

Калі: 25-26 лютага, 12:00

Колькі каштуе: удакладняць

У апошнія зімовыя выхадныя ў Дудутках усіх жадаючых чакаюць развітацца з зімой, сустрэць вясну, а таксама пазнаёміцца ​​з традыцыйнымі святочнымі песнямі і танцамі, атрымаць асалоду ад «шляхецкіх забаў» у выглядзе стральбы з лука, гульняў і бітваў, праверыць сілу, спрыт і поспех на масленічным слупе з падарункамі.

Свята завершыцца спальваннем пудзіла Зімы і карагодам вакол вогнішча.

Першая тысяча гасцей атрымае бясплатны масленічны блінец. 


Выстава архідэй

Фота: orhidey.com

Дзе: Музей прыроды і экалогіі Беларусі (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 10 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: 1, 50 р.

На выставе прадстаўлены дзесяткі кветак з усіх кантынентаў планеты, акрамя Антарктыды. Несумненна, больш за ўсё ўвагу прыцягваюць выхадцы з трапічных лясоў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва-ўсходняй Азіі, Афрыкі, поўначы Аўстраліі.

У музеі падчас выставы можна будзе набыць любыя архідэі для хатняй калекцыі або ў падарунак.


Выстава «Што ў жаночай галаве?»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (пр-т Незалежнасці, 47)

Калі: па 11 сакавіка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У межах праекта «Што ў жаночай галаве?» адбудзецца выстава міні-тэкстылю «Сэрцайка мае», прысвячаная Дню закаханых. У ёй сэрца разглядаецца – як сімвал жыцця, пачуццяў, думак і мрояў. «Якое яно, маё сэрцайка? Чым хвалюецца? Чым клапоціцца? Чым супакоіцца?»

Асноўная ідэя ўсяго праэкту – паказаць жаночы свет вачыма жанчын з дапамогай лямцу – выразнага сродка сучаснага тэкстылю. Праект таксама садзейнічае ўзмацненню міжнарожных культурных сувязяў, падтрымлівае і развівае нацыянальныя традыцыі валяння.


Выстава «Птушкі зімой»

Фота: ogorod.mirtesen.ru

Дзе: Музей прыроды і экалогіі (вул. Казінца, 117)

Калі: па 12 сакавіка, 10:00-18:00

Колькі каштуе: 1,50 р.

Наведвальнікі выставы змогуць пазнаёміцца з прадстаўнікамі птушынай фауны. Калі з крумкачамі, вераб'ямі і гракамі мы сутыкаемся практычна на кожным кроку, то вось поползня або дубаноса з першага погляду пазнае не кожны. Усяго на выставе прадстаўлена больш за 30 відаў птушак.

Выстава будзе цікавая як дзецям, так і дарослым. Юныя наведвальнікі выставы змогуць прыняць удзел у конкурсе дзіцячага малюнка.


Лекторый «ХХ стагоддзе. Рэвалюцыі ў думках і мастацтве»

Фота: thewhitelake.ru

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00

Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент

ХХ стагоддзе апынулася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.

У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.

Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.

Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея.


Выстава эксперыментаў «Музей навукі»

Фота: forbes.kz

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.

На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.