Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Паўла з юбілеем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з 65-годдзем з дня нараджэння і 25-годдзем архірэйскай хіратоніі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.


"Вы прысвяцілі сваё жыццё служэнню Царквы, абароне высокіх прынцыпаў хрысціянскага жыцця. Ваш труд нясе людзям надзею, адкрывае прыгажосць веры, падтрымлівае ў справах міласэрнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння праваслаўе - гэта не толькі маральная аснова беларускага грамадства, але сацыяльны і духоўны інстытут, здольны аказваць значны ўплыў на развіццё сучаснага свету.

"Мы высока цэнім Вашу дзейнасць па сцвярджэнні ідэалаў дабра, веры, патрыятызму. У наш няпросты час хрысціянскія каштоўнасці аб'ядноўваюць людзей у імя справядлівасці і дапамогі іншым, дапамагаюць пераадольваць многія выклікі сучаснасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?