Вы тут

У Кітаі з'явіцца плывучая АЭС


Будаўніцтва аб’екта ўключана ў план 13-й пяцігодкі.


Плывучая платформа для атамнай энергетыкі таксама вядомая як марская атамная электрастанцыя, мае важнае значэнне ў здабычы акіянскіх нафтавых рэсурсаў і развіцці тэхналогій ядзернай энергетыкі надводных ваенных караблёў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Па словах намесніка дырэктара Кітайскага агенцтва па атамнай энергіі Ван Іжэня, Кітай ужо ўключыў плывучую АЭС у план развіцця абароннай прамысловасці і атамнай прамысловасці 13-й пяцігодкі. Як патлумачыў Ван Іжэнь, да 2020 года агульная магутнасць ядзерных энергамагутнасцяў ў Кітаі дасягне 58 млн кВт. У сферы ядзернай прамысловасці будзе здзейснены шэраг буйных праектаў, уключаючы дэманстрацыйны праект тэхналогій касмічнай ядзернай навукі, перапрацоўкі паліва. 

Як адзначыў Ван Іжэнь, што ядзерная энергетыка з'яўляецца важнай часткай новых крыніц энергіі, гэта аснова для будучага ўстойлівага развіцця кітайскай энергетыкі. Аднак доля ядзернай энергетыкі ў агульным аб'ёме выпрацоўкі электраэнергіі па-ранейшаму даволі малая, складае толькі каля 3%, што значна ніжэй сярэдняга сусветнага паказчыка - 11%.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.