Вы тут

ЗША за месяц дэпартавалі 117 кубінскіх мігрантаў


За апошні месяц ЗША дэпартавалі на радзіму 117 кубінскіх мігрантаў, паведамляе кубінская ўрадавая газета Granma.


Фота: strajj.livejournal.com

У пятніцу дзвюх жанчын адправілі ў Гавану на рэйсе, спецыяльна арганізаваным для вяртання кубінскіх мігрантаў. Да гэтай пятніцы кубінскіх мігрантаў адпраўлялі на радзіму на камерцыйных авіярэйсах або на марскіх суднах.

Дэпартацыі звязаныя са змяненнем міграцыйнай палітыкі ЗША. Згодна з ранейшымі правіламі кубінцы, якія трапілі на тэрыторыю ЗША, маглі заставацца ў краіне без атрымання візы. Папярэдні прэзідэнт ЗША Барак Абама адмяніў асаблівы міграцыйны рэжым для кубінцаў за некалькі дзён да таго, як пакінуў Белы дом. Гэта рашэнне было прынята ў рамках паляпшэння адносін з Кубай.

BBC

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.