Вы тут

У Кітаі адзначана самая моцная з 2013 года ўспышка птушынага грыпу


Улады Кітая спрабуюць стрымаць самую небяспечную з 2013 года эпідэмію птушынага грыпу ў краіне.


Фота: riaami.ru

Са студзеня каля 87 чалавек памерлі ў Кітаі ад гэтай хваробы. Усяго ў краіне зафіксавана больш за 260 выпадкаў захворвання на вірус H7N9. Улады пачалі закрываць птушыныя рынкі ў паўднёвых і цэнтральных рэгіёнах краіны. Уведзены павышаныя меры кантролю пры транспартоўцы птушак.

Па словах кітайскіх уладаў, большасць выпадкаў заражэння грыпам - вынік кантактаў з хатняй птушкай. Часцей за ўсё гэта адбываецца на рынках ці фермах.

Цяпер улады просяць насельніцтва пазбягаць прамых кантактаў з птушкамі. Работнікаў аховы здароўя вучаць распазнаваць раннія сімптомы птушынага грыпу.

У гэтым годзе вірус менш выразна праяўляе сябе ў хатняй птушкі. Часта сімптомы застаюцца незаўважнымі. Пры гэтым у людзей захворванне працякае ў больш цяжкай форме і часцей, чым раней, прыводзіць да смерці.

Чатыры гады таму ў Кітаі адбылася буйная ўспышка птушынага грыпу, якая забрала жыцці некалькіх дзясяткаў чалавек.

BBC

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.