Вы тут

Лілія Ананіч: Беларусам важны нацыянальны інфармацыйны прадукт


Такую выснову міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч агучыла пасля прамой тэлефоннай лініі і асабістага прыёму грамадзян у Гомелі.


"На прыём прыходзілі людзі, неабыякавыя да дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Яны задавалі пытанні па радыёвяшчанню, якасці тэлебачання - гэта кажа пра тое, што патрэба ў нацыянальным інфармацыйным прадукце ў насельніцтва ёсць", - сказала міністр.

Кажучы аб рабоце гомельскіх СМІ, Лілія Ананіч адзначыла, што іх праца патрабуе пашырэння тэматычнага дыяпазону. "Чытач сёння патрабавальны, чакае глыбокіх публікацый, аналітыкі, нарысаў, фельетонаў", - падкрэсліла яна.

Міністр таксама выказалася пра ўплыў інтэрнэту на працу СМІ. "У сеціве інфармацыя распаўсюджваецца маментальна, задача рэдакцый пры такой аператыўнасці пісьменна яе каментаваць, а калі трэба, то і адстойваць пазіцыі дзяржавы", - лічыць яна.

Мясцовая прэса, як ні адна іншая, блізкая свайму чытачу, таму, на думку Ліліі Ананіч, у яе не павінна быць такіх пытанняў, на якія яна не змагла б даць адказ. "Прыклад адкрытасці ярка прадэманстраваў Прэзідэнт падчас "Вялікай размовы". Такі падыход рэгіянальным СМІ варта браць на ўзбраенне", - падкрэсліла яна.

Падчас прамой лініі і асабістага прыёму Лілія Ананіч пагутарыла больш чым з дзесяццю гамяльчанамі. Жыхары абласнога цэнтра цікавіліся мерапрыемствамі, якія запланаваны ў краіне з нагоды Года навукі і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, лёсам друкаваных СМІ, стварэннем сацыяльных ролікаў, іх хвалявалі пытанні аховы здароўя, рэгіянальнага радыёвяшчання і якасці тэлевізійных перадач.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.