Вы тут

Працягваецца музычна-адукацыйны праект «Беларусь-тур»


У яго межах ужо прайшло 38 канцэртаў і майстар-класаў для навучэнцаў музычных школ у розных гарадах краіны. Сёлета запланавана яшчэ каля 80 імпрэзаў, у тым ліку — вялікія гала-канцэрты ў абласных цэнтрах і сталіцы.


Праект быў ініцыяваны спеваком і кампазітарам, лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі, акардэаністам-віртуозам Ігарам Квашэвічам і падтрыманы Міністэрствам культуры і грамадскай арганізацыяй «Белая Русь».

— Сімвалічна, што мы распачалі «Беларусь-тур» летась, у Год культуры, — расказаў намеснік старшыні грамадскай арганізацыі «Белая Русь» Аляксандр ШАЦЬКО. — У нашай рабоце стараемся больш увагі ўдзяляць культуры, таму і намер паказаць музыкантам-пачаткоўцам, як віртуозна можна валодаць інструментам, даць магчымасць жыхарам маленькіх гарадоў наведваць культурніцкія імпрэзы надзвычай высокага ўзроўню, мы з радасцю падтрымалі.

Хоць гэты маштабны музычна-адукацыйны праект скіраваны ў асноўным на аўдыторыю юных музыкантаў, ён карысны і дарослым. Так, канцэрт становіцца ці не адзінай магчымасцю для жыхароў розных гарадоў краіны далучыцца да высокай культуры класічнай музыкі. Акардэаніст Ігар Квашэвіч падкрэсліў, што для прадстаўлення на канцэртах ён адмыслова падбірае творы беларускіх кампазітараў, каб знаёміць з імі шырокую публіку. І, па словах Ігара Міхайлавіча, фактычна кожная імпрэза знаходзіць добрыя водгукі ў публікі. Часам замест запланаванага аднаго канцэрта ў невялікіх гарадах даводзілася арганізоўваць два выступленні запар: маленькія залы дамоў культуры проста не маглі змясціць усіх ахвотных.

Сёння каманда «Беларусь-тур» кіруецца ў Зэльву, што на Гродзеншчыне. На чарзе — Іўе і Слонім, тут канцэрты і майстар-класы пройдуць 21 і 22 лютага.

Марына ВЕСЯЛУХА

vеsіаluhа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Спадар Акардэон запрашае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.