Вы тут

Аўтамабілі будуць «размаўляць» адзін з адным


Усе новыя аўтамабілі ў ЗША, выпуск якіх пачнецца ў 2023 годзе, павінны быць аснашчаны сістэмамі абмену дадзенымі v2v (vеhісlе-tо-vеhісlе, «аўтамабіль — аўтамабіль»), якія прадугледжваюць абмен інфармацыяй аб маршрутах і хуткасці руху паміж усімі машынамі на дарозе, як адзначаецца ў праекце апавяшчэння Нацыянальнага ўпраўлення па бяспецы руху на трасах (NHTSА) ЗША. Гэты дакумент, як чакаецца, увойдзе ў новы стандарт бяспекі маторных транспартных сродкаў (FMVSS).


Па ацэнцы міністэрства транспарту ЗША, паўсюднае выкарыстанне сістэм v2v дазволіць істотна знізіць аварыйнасць на дарогах, таму што павысіць праінфармаванасць кіроўцаў пра сітуацыю на дарогах. Аўтамабілі, у прыватнасці, змогуць самастойна абменьвацца адзін з адным інфармацыяй аб манеўрах і хуткасці руху з ахопам у 360 градусаў. Акрамя таго, яны будуць перадаваць адзін аднаму свае каардынаты. Дальнасць перадачы сістэмы v2v складзе 300 метраў. Згодна з праектам NHTSА, да 2019 года міністэрства транспарту ЗША вызначыць дакладны і поўны спіс правілаў усталявання сістэм v2v на аўтамабілі, а таксама зацвердзіць стандарт работы такога абсталявання. У 2021 годзе новыя правілы ўступяць у сілу, але да 2023-га будуць насіць рэкамендацыйны характар.

У сваю чаргу, яшчэ адзін дэпартамент міністэрства — Федэральнае кіраўніцтва трасамі — вядзе работу над кіраваннем для іншага стандарту абмену данымі — «аўтамабіль—інфраструктура» (v2і, vеhісlе-tо-іnfrаstruсturе). Гэты стандарт дазваляе аўтамабілям «размаўляць» з рознымі элементамі праезжай часткі — святлафорамі, дарожнымі знакамі, участкамі, на якіх ідзе рамонт, і г. д. Па ацэнцы NHTSА, выкарыстанне сістэм v2v і v2і дапаможа ліквідаваць ці змякчыць наступствы да 80% аварый на скрыжаваннях і пры змене палос руху.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.