Вы тут

Дазвол на зброю будуць падаўжаць толькі па меддаведцы


Падоўжыць тэрмін дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі можна будзе толькі пры прад'яўленні медыцынскай даведкі аб стане здароўя.


Адпаведнае палажэнне змешчана ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №21 ад 20 студзеня. Новая заканадаўчая норма ўступіць у сілу 26 красавіка, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС.

Для выяўлення людзей, якія маюць супрацьпаказанні да валодання зброяй з-за стану здароўя, супрацоўнікі органаў унутраных спраў не менш як два разы на год накіроўваюць запыты на праверку па псіханеўралагічным і наркалагічным уліках у адпаведныя медыцынскія ўстановы. Аднак медработнікі адмаўляюць у прадастаўленні інфармацыі, правамерна спасылаючыся на ўрачэбную тайну. Такім чынам, па-за ўвагай праваахоўнікаў застаюцца ўладальнікі зброі, чыё фізічнае і псіхічнае здароўе з часам істотна змянілася. Новаўвядзенне дазволіць выправіць сітуацыю і своечасова ануляваць дазволы на зброю для грамадзян, якім стала проціпаказана валодаць ёй.

Згодна з заканадаўствам, захоўваць зброю і боепрыпасы могуць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія атрымалі ў органах унутраных спраў дазвол, тэрмін дзеяння якога складае тры гады з дня выдачы і можа быць прадоўжаны па заяве ўладальніка яшчэ на тры гады.

МУС таксама нагадвае, што органы ўнутраных спраў маюць права правяраць умовы захоўвання зарэгістраванай зброі па месцы жыхарства яе ўладальнікаў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.