Вы тут

Азнаямленчыя адукацыйныя туры па ўніверсітэту распрацавалі ў БДУ


Мэта інавацыі — пашырэнне экспарту адукацыйных паслуг. Навінка прызначана для жадаючых у будучыні атрымаць адукацыю ў беларускім універсітэце, патэнцыйных замежных абітурыентаў, іх бацькоў, студэнтаў і выкладчыкаў замежных ВНУ.


Фота: unionwomen.bsu.by

Прапануецца два туры на выбар: "Студэнт на тыдзень", які прадугледжвае 11 дзён знаходжання ў БДУ, і чатырохтыднёвы "Адкрый планету БДУ".

"Студэнт на тыдзень" стартуе ўжо 31 сакавіка. За 11 дзён удзельнікі праграмы азнаёмяцца з інфраструктурай БДУ, студэнцкімі арганізацыямі ўніверсітэта, навуковымі і забаўляльнымі аб'ектамі, умовамі пражывання ў інтэрнатах, мабільнасцю студэнтаў падчас вучобы. Акрамя таго, госці даведаюцца аб правілах паступлення для замежных грамадзян, наведаюць лекцыі і практычныя заняткі на факультэтах, а таксама прымуць удзел у Фестывалі факультэтаў. Дадаткова будуць арганізаваны экскурсіі па гістарычных і культурным мясцінах Беларусі.

Лінгвістычны тур па БДУ "Адкрый планету БДУ" уключае навучанне на курсах рускай мовы  як замежнай, азнаямленне ўдзельнікаў праграмы з інфраструктурай універсітэта, студэнцкімі арганізацыямі, наведванне заняткаў на факультэтах і студэнцкіх лабараторый. Акрамя таго, гасцям будзе прапанавана культурна-экскурсійная праграма і ўдзел у студэнцкіх мерапрыемствах, такіх як Фестываль філолагаў і святкаванне Дня Перамогі. Таксама ў вольны час яны змогуць наведаць не толькі самыя знакамітыя славутасці Беларусі, але і прыняць удзел у гастранамічным туры і актыўным адпачынку. Лінгвістычны тур стартуе 30 красавіка.

Арганізатарам і аўтарам праграм азнаямленчых адукацыйных тураў выступіла ўпраўленне міжнародных сувязяў БДУ. Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце ums.bsu.by

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?