Вы тут

Саюз пісьменнікаў Беларусі даў старт рэспубліканскім акцыям


Кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі сустрэлася з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры, каб падвесці вынікі 24-й Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу і даць старт новым праектам.


Старшыня ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Мікалай Чаргінец адзначыў, што выстава-кірмаш была арганізавана на добрым узроўні. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 30 краін. Мерапрыемствы выставы праходзілі на некалькіх пляцоўках, у тым ліку ў мемарыяльным зале СПБ, Нацыянальнай бібліятэцы.

Пасля афіцыйнага закрыцця выставы ўсіх гасцей запрасілі ў дом-музей Якуба Коласа. Паводле слоў першага намесніка старшыні СПБ Алены Стэльмах, замежныя літаратары  адзначылі, што такіх сустрэч больш не праводзяць ні ў адной краіне. “Менавіта сяброўскія нефармальныя зносіны дазволілі гасцям адчуць душу беларусаў”, — падкрэсліла пісьменніца.

Таксама Алена Стэльмах нагадала, што ў СССР вельмі актыўна перакладаліся творы пісьменнікаў саюзных рэспублік. І вось зараз гэтая традыцыя адраджаецца: не толькі паэты з постсавецкіх краін, але і далёкага замежжа рыхтуюць пераклад вершаў Якуба Коласа да яго 135-гадовага юбілею.

У рамках 24-й Мінскай міжнароднай выставы-кірмашу была дасягнута дамоўленасць аб выданні вершаў Янкі Купалы на славенскай мове.

Намеснік старшыні СПБ Анатоль Крэйдзіч паведаміў, што стартуе літаратурны конкурс “Скарынавай душой узлашчанае слова”.

“У палажэнні аб конкурсе няма ўзроставых абмежаванняў, але звычайна ўдзельнічаюць школьнікі і студэнты, — сказаў Анатоль Крэйдзіч. — Мы дашлем умовы аб правядзенні конкурсу ва ўсе ўпраўленні адукацыі і культуры. Аднак па вопыту мінулых гадоў ведаю, што з аднаго раёна прыйдзе сто работ, з іншага — ніводнай. Гэта значыць, што хтосьці на месцах не давёў інфармацыю да патэнцыйных удзельнікаў конкурсу. Таму мы хацелі бы праз СМІ паведаміць аб конкурсе, каб усе жадаючыя маглі ў ім паўдзельнічаць”.

На наступным тыдні стартуе і рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Заснавальнікамі конкурсу з'яўляюцца Саюз пісьменнікаў Беларусі, тэлеканал СТБ, Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Конкурс распаўсюджваецца на ўсю сістэму ўстаноў адукацыі. Першы этап конкурсу пройдзе на ўзроўні раёнаў, затым абласцей, а фінал адбудзецца ў час правядзення Дня пісьменства ў Полацку.

21 лютага па ініцыятыве СПБ і ТАА “Белкніга” ў рамках святкавання Сусветнага дня роднай мовы пройдзе акцыя “Роднае слова — магутнае слова”. У кнігарнях Мінска, абласных і раённых цэнтраў пісьменнікі сустрэнуцца са сваімі чытачамі, каб пагаварыць пра родны край, культурную спадчыну, і, вядома, у гэты дзень будзе гучаць роднае і мілагучнае беларускае слова.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».