Вы тут

Жыхар Францыі падаў у суд на кампанію Uber


Жыхар поўдня Францыі падаў у суд на кампанію Uber пасля таго, як з-за некарэктнай работы праграмы яго жонка даведалася пра здраду. Мужчына запатрабаваў ад фірмы 48 мільёнаў долараў, паведамляе BBC News.


Француз, імя якога не паведамляецца, выклікаў таксі з іPhone жонкі. Нягледзячы на тое што ён выйшаў са свайго акаўнта на яе смартфоне, жанчыне працягвалі прыходзіць апавяшчэнні аб паездках мужа. У выніку з-за атрыманай інфармацыі пара развялася. «Мой кліент стаў ахвярай памылкі ў праграме», — сказаў адвакат француза. Прадстаўнікі Uber адмовіліся каментаваць тое, што здарылася, але паказалі, што абарона персанальных даных кліентаў з'яўляецца прыярытэтам кампаніі. Газета Le Fіgaro высветліла, што падобная памылка адбываецца пры выкарыстанні праграмы для іPhone.

Uber — міжнародная кампанія, якая распрацоўвае мабільныя сэрвісы па выкліку аўтамабіляў.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: «Я не вінаваты, гэта таксі!»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».