Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


Што: «І дождж абмые нашы душы»

Калі і дзе: «Беларусь 3», 21 лютага ў 9.10

Фільм-пераможца дзіцячага міжнароднага фестывалю «Кінатаўрык», на першы погляд, расказвае зусім не гераічную гісторыю, але пры больш пільным разгляданні западае ў душу, бо апавядае пра адну з важных, рэдкіх і каштоўных рэчаў — сапраўднае сяброўства.

Хлопец Джока бяжыць з турмы і крадзе машыну, на заднім сядзенні якой знаходзіць маленькую дзяўчынку Кіку, тата якой даўно пайшоў з сям'і, а глуханямая маці больш занятая пошукамі новага спадарожніка жыцця, чым выхаваннем адзінай дачкі. Праз нейкі час іх аб'яўляюць у вышук, і тут высвятляецца, што маленькая дзяўчынка нашмат больш справядлівая і чалавечная, чым уся стройная сістэма правасуддзя...


Што: «Сакрэтны фарватар»

Калі і дзе: СТБ, 23 лютага ў 10.10, 13.45, 23.25

Год 1944-ы. Да перамогі СССР у Вялікай Айчыннай вайне застаецца ўсяго нічога, а на балтыйскім беразе ўсё ціха. Дакладней, было ціха — пакуль падчас выканання баявой задачы камандзір тарпеднага катара Барыс Шубін выпадкова не натрапіў на загадкавую нямецкую падлодку без апазнавальных знакаў. Воляй лёсу ён сам неўзабаве трапляе на яе борт: самалёт, на якім афіцэр ляціць, збіваюць фінскія знішчальнікі, і Шубіна ў моры падбірае камандзір той самай падлодкі — «Лятучага галандца». Выдаючы сябе за фінскага лётчыка, Шубін атрымлівае магчымасць даследаваць «Галандца» знутры і даведацца пра сакрэтны фарватар...

Дарэчы, гэты 4-серыйны фільм, пастаўлены паводле аднайменнага рамана Леаніда Платава, у свой час не толькі прынёс усесаюзную славу выканаўцу галоўнай ролі Анатолю Кацянёву, але і стаў адным з самых папулярных серыялаў пра вайну дзякуючы спалучэнню прыгодніцкага жанру, элементаў дэтэктыва і фільма для падлеткаў.


Што: «Экіпаж»

Калі і дзе: АНТ, 26 лютага ў 14.20 і 16.20 і РТР, 23 лютага ў 22.35

Як вы, мабыць, здагадаліся, на наступным тыдні будуць паказаныя два розныя фільмы. Першы — айчынны фільм-катастрофа 1979 года ад рэжысёра Аляксандра Міты, другі — рымейк першага, леташняя работа рэжысёра Мікалая Лебедзева.

Што паміж імі агульнага? Частка сюжэта (стыхійнае бедства — землятрус, што пагражае адняць жыццё ў соцень людзей), моцныя мужчыны (лётчыкі, дзякуючы вопыту, мужнасці і зладжанасці работы якіх удаецца пазбегнуць катастрофы і выратаваць людзей) і гераіня Аляксандры Якаўлевай, якая ў старой карціне сыграла сцюардэсу, а ў новай — топ-менеджара авіякампаніі. Параўнайце самі, якая версія падзей вам больш даспадобы.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.