Вы тут

Безнаяўныя жыллёвыя субсідыі змогуць атрымліваць і шматдзетныя сем'і


Аб гэтым учора паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч перад пачаткам выніковай калегіі ведамства з удзелам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.


У прыватнасці, першы намеснік міністра фінансаў адзначыў, што будзе пашырацца пералік катэгорый грамадзян, якім дадуць такую дзяржаўную падтрымку ў выглядзе безнаяўных жыллёвых субсідый. «Гэта будзе ўжо больш дакладны і адрасны падыход. Большую частку людзей, якія маюць патрэбу ў такой падтрымцы, мы закрываем прынятым летась рашэннем, а цяпер гаворка ідзе пра тое, каб знайсці тыя катэгорыі насельніцтва, якім агульнае рашэнне не дазваляе даваць субсідыі, але яны маюць у іх патрэбу», — падкрэсліў Максім Ермаловіч. Прадстаўнік міністра фінансаў растлумачыў, што пакуль распрацоўка новага пераліку працягваецца, але ў якасці прыкладу катэгорый, якія змогуць атрымліваць такія субсідыі, назваў шматдзетныя сем'і.

Максім Ермаловіч удакладніў, што работа па ўдасканаленні механізма безнаяўных жыллёвых субсідый ідзе ў тым ліку і ў межах падрыхтоўкі новай праграмы з МВФ. «Гэта праграма даволі складаная і ўключае ў сябе не стандартны пакет мер стабілізацыйнага характару, як праграма стэнд-бай, якую мы рэалізоўвалі ў 2009—2010 гадах, а вельмі глыбокія змены ў эканамічных адносінах паміж рознымі ўдзельнікамі гэтага працэсу. Адпаведна яна патрабуе значнай дапрацоўкі. Пазіцыя фонду нам зразумелая, таму цяпер спецыяльнымі місіямі гэтага фонду і Сусветнага банка, у тым ліку і сумесна з экспертамі МВФ, выстройваюцца пэўныя ахоўныя механізмы для насельніцтва. Гэтыя механізмы будуць накіраваны на тое, каб стварыць належную сістэму сацыяльнай абароны грамадзян пры любых зменах, якія плануецца праводзіцць пры рэалізацыі праграмы структурных змяненняў у эканоміцы», — удакладніў ён.

Тут трэба адзначыць, што работа па стварэнні такіх ахоўных механізмаў актыўна вялася і на працягу 2016 года. «Акрамя стабілізацыйных мер, якія накіраваны на стабільнасць манетарнай і бюджэтнай сістэм, мы рэалізоўвалі яшчэ і дадатковыя меры сацыяльнай падтрымкі», — паведаміў Максім Ермаловіч і растлумачыў, што гаворка ідзе якраз пра сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый. «Праводзілася дадатковая апрабацыя гэтых метадаў, каб знізіць і бюракратычную нагрузку на грамадзян пры атрыманні такой дзярждапамогі. Гэтая работа працягваецца. У сістэму будуць уносіцца змены для таго, каб павышэнне тарыфаў, калі яно адбудзецца, на паслугі ЖКГ і транспарту не паўплывала ў значнай ступені на даходы грамадзян», — лічыць першы намеснік міністра фінансаў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.