Вы тут

Агітпрабег «Лагойск — Хатынь — Дальва» адбудзецца 18 лютага


Традыцыйны агітпрабег «Лагойск — Хатынь — Дальва», прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, адбудзецца ў гэтую суботу, 18 лютага. Пачатак — у 11.00.


Школьнікі Акалоўскай і Задор'еўскай сярэдніх школ, Засоўеўскага дзіцячага сада — базавай школы Лагойскага раёна, навучэнцы вучылішча алімпійскага рэзерву з Плешчаніц, а таксама вайскоўцы Лагойшчыны паспаборнічаюць за лідарства падчас прабегу. Пераможцы атрымаюць памятныя прызы. Пасля ў Дальве адбудзецца ўрачысты мітынг-рэквіем. Арганізатары мерапрыемства — мемарыяльны комплекс «Хатынь», Лагойскі райвыканкам і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія.

Зімовы агітпрабег па гэтых мясцінах ладзіцца ўжо 43-ці раз. Такое рашэнне было прынята пасля таго, як у 1973 годзе ў Дальве ўзнік мемарыял. Гэта апошняя вёска, спаленая гітлераўцамі разам з людзьмі падчас Другой сусветнай вайны. 19 чэрвеня 1944 года — за некалькі дзён да вызвалення сталіцы — у Дальве зажыва згарэлі 44 чалавекі. Сярод іх было 29 дзяцей... Адзіным жыхаром вёскі, які выжыў, быў Мікалай Гірыловіч. У той дзень ён пасвіў каня. Трагедыю, у якой не стала бацькоў і трох братоў, бачыў на свае вочы. Але нічога зрабіць не мог... Многія гады Мікалай Гірыловіч марыў паставіць на брацкай магіле аднавяскоўцаў помнік. І амаль праз 30 гадоў пасля трагедыі дзякуючы гэтаму чалавеку, які ўсё далейшае жыццё прысвяціў захаванню памяці аб сваіх земляках, у Дальве адкрыўся мемарыял.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У Дальву — праз Хатынь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».