Вы тут

Два новыя дзіцячыя садкі будуюцца ў Гродне


Як паведамілі ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва горада Гродна, адкрыццё дзіцячай дашкольнай установы ў мікрараёне Паўднёвы-5 намечана на чэрвень. Яе праект такі ж, як і пабудаванага дзіцячага садка на 230 месцаў у сталічным жылым раёне Каменная Горка.


Будоўля дзіцячага садка ў мікрараёне Альшанка.

Узводзіць аб'ект Гроднапрамбуд. Цяпер на будоўлі задзейнічана каля ста чалавек. У будынак пасля ўстаноўкі шклопакетаў і вонкавых дзвярэй пададзена цяпло — гэта дазволіла распачаць тынкавальныя работы, заліўку падлогі, мантаж электраправодкі. На тэрыторыі дзіцячага садка ўстанаўліваюцца ценявыя навесы.

У мікрараёне Паўднёвы-3 таксама ідуць работы па будаўніцтве аналагічнага дзіцячага садка, адкрыццё якога запланавана на канец года.

Увогуле ж, у Гродзенскай вобласці ў 2016 годзе дадаткова створана больш за 1,2 тыс. месцаў у дзіцячых садках. Пра гэта, каментуючы выступленне Прэзідэнта на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч. Сёння на Гродзеншчыне ўсе дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў забяспечаны месцамі ў дашкольных установах. Зроблена гэта не толькі за кошт узвядзення новых аб'ектаў, але і дзякуючы перапрафіляванню памяшканняў, аптымізацыі існуючых груп, адкрыццю груп на базе іншых устаноў адукацыі. Прычым ствараліся гэтыя месцы з такім разлікам, каб ніякім чынам не ўшчаміць дзяцей у камфорце.

Мікалай ШЛЫК

Фо­та Мі­ха­і­ла ІСА­ЧАН­КІ

Загаловак у газеце: Хутка наваселле

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.