Вы тут

Цяжарны дынaцэфалазаўр


Кітайскія навукоўцы знайшлі скамянелыя рэшткі цяжарнай самкі старажытнай рэптыліі.


Даследчая праца Лю Цзюнь была апублікавана ў міжнародным навуковым часопісе «Nature Communications». У гэтым артыкуле абвешчана пра дзіўную знаходку - велізарны дынaцэфалазаўр з вельмі доўгай шыяй, ва ўлонні рэптыліі быў знойдзены эмбрыён, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Дадзеная закамянеласць была выяўленая дзевяць гадоў таму. Навукоўцы Чэндускага інстытута па даследаванні геалогіі і карысных выкапняў знайшлі яе ў дзяржаўным геалагічным парку ў павеце Лопін горада Цуйцзын правінцыі Юньнань. Але тады вучоныя не маглі ўдакладніць, ва ўлонні дадзенага дынaцэфалазаўра знаходзілася праглынутая жывёла ці ж эмбрыён.  Пасля доўгіх даследаванняў, навукоўцы ўдакладнілі, што гэта была цяжарная самка дынaцэфалазаўра. 

Дадзеная закамянеласць налічвае 245 млн гадоў. «Вынікі даследавання ўпершыню засведчылі існаванне жывародзячых продкаў дыназаўраў. Гэта адкрыццё дазволіць прасунуць даследаванні метадаў размнажэння дыназаўраў  ад Юрскага перыяду да трыясавага перыяду, на 50 млн гадоў раней », - сказаў Лю Цзюнь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».