Вы тут

Спроба правакацыі не ўдалася


МЗС каментуе падзеі ўчарашняга пасяджэння Трохбаковай кантактнай групы.

На апошнім яе пасяджэнні група асоб з пашпартамі грамадзян Расіі і журналісцкімі пасведчаннямі выдання "Руская планета" зрабіла спробу сарваць прэс-канферэнцыю Спецыяльнага прадстаўніка дзеючага старшыні АБСЕ ў Трохбаковай кантактнай групе Марціна САЙДЗІКА. Правакатары раскідвалі лістоўкі і выкрыквалі лозунгі, якія перашкаджалі зносінам пасла з прадстаўнікамі СМІ, але неўзабаве былі аператыўна выдаленыя прадстаўнікамі праваахоўных органаў з месца правядзення мерапрыемства.


Такім чынам, прэс-канферэнцыя ўсё ж адбылася, і прадстаўнікі СМІ атрымалі інфармацыю аб выніках работы Трохбаковай кантактнай групы ў Мінску ў поўным аб'ёме.

– Прэс-служба МЗС Беларусі расцэньвае дадзенае дзеянне як свядомую правакацыю, скіраваную на зрыў перамоўнага працэсу і дыскрэдытацыю Мінскай перамоўнай пляцоўкі, – гаворыцца ў заяве знешнепалітычнага ведамства нашай краіны. – Беларускі бок будзе і далей прымаць усе меры для забеспячэння бяспекі і бесперашкоднай працы Трохбаковай кантактнай групы і неадкладна спыняць усе спробы перашкодзіць яе працы.

Што да самой прэс-канферэнцыі, то бакі канфлікту ва Украіне дамовіліся развесці ўзбраенні, забароненыя мінскімі дамоўленасцямі, да 20 лютага. Пра гэта заявіў Марцін Сайдзік. "Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням поўнага захавання рэжыму спынення агню, развядзенню сіл і сродкаў, а таксама пытанням абароны грамадзянскага насельніцтва і жыццёва важных аб'ектаў інфраструктуры, у прыватнасці, шляхам стварэння так званых зон бяспекі вакол іх", – сказаў Спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ ў контактнай групе.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».