Вы тут

18 тысяч мінчан звярнуліся па тлумачэнні


Падатковая інспекцыя ўносіць яснасць у пытанне аб тым, хто такія «ўтрыманцы»

Па даных на 13 лютага, збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў выплацілі 15 тысяч мінчан. Усяго паведамленні атрымалі каля 106 тысяч жыхароў сталіцы. Агульная сума атрыманых ад мінчан сродкаў пакуль склала 4,2 мільёны рублёў.


Як растлумачыла на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Галіна ГУРЫНОВІЧ, кожны выпадак разглядаецца асобна, нават калі сітуацыі здаюцца падобнымі адна на адну, па сутнасці яны могуць быць абсалютна рознымі.

Усяго правам датэрміновай выплаты збору скарысталіся каля 1,3 тысячы мінчан. З 1 жніўня бягучага падатковага перыяду па 31 мая наступнага года грамадзяне могуць самастойна паведаміць у падатковую інспекцыю пра няўдзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Калі да 1 ліпеня збор выплачаны, то ён памяншаецца на 10%.

З пытаннем аб вызваленні ад выплаты збору ў сувязі з цяжкім жыццёвым становішчам у службу «Адно акно» гарадскога выканаўчага камітэта і раённых адміністрацый звярнулася каля тысячы чалавек. У выніку Мінгарвыканкам накіраваў у падатковыя інспекцыі сталіцы 99 рашэнняў, а льготу атрымалі 17 чалавек.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».