Вы тут

Хто ў Віцебскай вобласці вызвалены ад фінансавання дзяржаўных расходаў


У Віцебскай вобласці, згодна з рашэннем органаў мясцовай улады, прыблізна 140 чалавек вызваленыя ад выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Гэта было зроблена ў сувязі з цяжкай жыццёвай сітуацыяй.


У абласным цэнтры з гэтай жа прычыны задаволілі просьбы прыблізна 40% гараджан, якія звярнуліся ў органы ўлады. Як паведамілі ў гарвыканкаме, было больш за 300 зваротаў, з якіх прыкладна трэць разгледзелі. Адпаведная камісія індывідуальна падыходзіць да кожнай сітуацыі. Калі з аб'ектыўных прычын чалавек не мог зарабляць, яму ідуць насустрач. Напрыклад, калі грамадзянін хварэў або даглядаў хворае дзіця, састарэлых бацькоў. Падтрымліваюць і мам-адзіночак, тых, хто пасля воінскай службы не змог уладкавацца на працу, як і пасля вучобы.

Усяго, паводле інфармацыі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці, каля 61,4 тысяч чалавек атрымалі паведамленні з інфармацыяй пра неабходнасць удзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Прыкладна кожны пяты змог даказаць, што не абавязаны выплачваць збор. Гэта, як правіла, тыя, хто знаходзіўся за мяжой, працаваў па працоўных дагаворах, гадуе дзяцей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Не працавалі з аб'ектыўных прычын

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.