Вы тут

Што спрыяе хваробам нырак?


Як часта мы то прастуду на нагах пераносім, то на халодным сядзім, то карыесныя зубы не лечым, а нашы ныркі-фільтры тым часам ад усяго гэтага пакутуюць.


— Следам за лёгкай прастудай або карыесам можа з'явіцца боль у паясніцы, адчуванне застою ў ёй пасля сну, невялікае павышэнне тэмпературы пад канец працоўнага дня, — расказвае загадчыца тэрапеўтычнага аддзялення №2 11-й гарадской паліклінікі Мінска Вольга ЯЧЭЙКА. — Даволі хутка мы нібыта вяртаемся ў норму — папілі модны аспірын і зноў сталі бадзёрымі, але ўнутры нырак тым часам з'явілася бацыла, якая пачала ўжо зніжаць эфектыўнасць іх работы і чакаць удалага моманту для сапраўднага наступлення. Яна размнажаецца, і вось ужо клапаны мачаточнікаў не могуць шчыльна прыкрывацца, і ў ныркі пачынаюць трапляць бацылы з выдзяляльных шляхоў. Розныя ныркавыя захворванні сустракаюцца і ў дарослых, і ў дзяцей. Асабліва ў групе рызыкі жанчыны — з-за анатамічных асаблівасцяў.

Што спрыяе хваробам нырак?

Няправільнае харчаванне. Ныркі пакутуюць ад лішку бялку, цукру, солі, алкаголю. Бялок не здольны назапашвацца ў арганізме, а значыць, павінен з яго выводзіцца. Нагрузка на ныркі пры гэтым павялічваецца. Калі ім не ўдаецца вывесці бялок да канца, пачынаюць утварацца ўратныя камяні. Лішак салёнага і салодкага парушае водна-салявы баланс. Праўда, поўная адмова ад ужывання солі гэтаксама прыводзіць да ныркавай недастатковасці. Ідэальна проста недасольваць стравы, бо соль ёсць у многіх прадуктах, у тым ліку салодкіх.

Рэзкае зніжэнне вагі. Гэта пазбаўляе нашы ныркі натуральнай абароны ў выглядзе тлушчавых капсул. Што да алкаголю, то, вядома, што ім даводзіцца не толькі расшчапляць яго, але і выводзіць. Акрамя таго, алкаголь абязводжвае арганізм — спачатку ён імкнецца як мага хутчэй пазбавіцца атруты і аддае для гэтага ўсе водныя запасы. Далей кроў згусае, і ачышчаць яе становіцца значна цяжэй.

Перапоўнены мачавы пузыр. Калі мы выпіваем дастатковую колькасць вадкасці, то ходзім у прыбіральню 4—6 разоў за суткі. Калі радзей, ёсць над чым падумаць. Нельга і трываць да апошняга, бо калі мачавы пузыр перапоўнены, частка вадкасці можа трапляць па мачаточніках назад у ныркі, і гэта ім шкодзіць. Што да запораў, то яны атручваюць арганізм тымі прадуктамі распаду, што ёсць у калавых масах.

Холад і спёка. Прычынай хранічных захворванняў нырак можа незаўважна стаць пераахалоджванне. Аднак і моцная спёка, інтэнсіўнае потааддзяленне таксама дрэнна адбіваюцца на гэтым органе, асабліва пры дэфіцыце вады.

Стомленасць, перагрузкі. Калі арганізм аслаблены, любая інфекцыя можа не сустрэць адпаведнага супраціўлення і з кроўю спакойна трапіць у ныркі. Калі ж там яна сустрэне «бацылу-калегу», пра якую мы казалі вышэй, то разам яны навароцяць шмат нядобрага.

Недалечаныя захворванні. Звычайны карыес, які з'яўляецца пастаўшчыком ядаў, бацыл і таксінаў у кроў, прымусіць нашы фільтры працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, каб пазбавіць усяго гэтага

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пашкадуйце «фільтры»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.