Вы тут

Адміністрацыя Прэзідэнта аптымізуецца


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў указ №40 «Аб аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.


Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, аптымізацыі яе структуры і колькасці. У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы па скарачэнні дзяржаўнага апарату колькасць дзяржаўных служачых Адміністрацыі Прэзідэнта скарачаецца на 30%.

Указам зацверджаны ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку Прэзідэнта і прэс-сакратары.

Актуалізаваны функцыі і паўнамоцтвы Адміністрацыі Прэзідэнта. Новая структура дазволіць забяспечыць эфектыўнасць далейшай работы гэтага дзяржоргана ва ўмовах скарачэння колькасці яго работнікаў.

Рэфармуецца інстытут памочнікаў кіраўніка дзяржавы. Уводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў Прэзідэнта.

Узаемадзеянне кіраўніка дзяржавы з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады будзе забяспечвацца памочнікам Прэзідэнта па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці, а кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый — памочнікам Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Новым Палажэннем аб прэс-сакратары Прэзідэнта Беларусі прадугледжваецца значнае пашырэнне функцый і паўнамоцтваў прэс-сакратара, у тым ліку па каардынацыі дзейнасці найважнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Указ уступае ў сілу 1 мая 2017 года.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.