Вы тут

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з галоўным рэдактарам «Народнай волі»


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты «Народная воля» Іосіфам Сярэдзічам.


Аб асабістай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы рэдактар выдання прасіў 3 лютага падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам». І цяперашняе мерапрыемства фактычна стала працягам сур'ёзнай размовы, распачатай крыху больш за тыдзень таму.

Аляксандр Лукашэнка выказаў гатоўнасць адказаць на ўсе актуальныя пытанні, адзначыўшы, што разлічвае на наступнае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў сферах палітыкі і эканомікі, у тым ліку праблемныя пытанні, якія маюць грамадскае гучанне, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Асаблівая ўвага была ўдзелена шляхам іх вырашэння.

Загаловак у газеце: Размова аб надзённым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?