Вы тут

Беларуская чыгунка прапануе набыць білет па банкаўскай картцы


Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «ААБ Беларусбанк» рэалізуе пілотны праект па ўкараненні аплаты паслуг па банкаўскіх плацежных картках у цягніках.


Так, у паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа, якія курсіруюць па маршруце Асіповічы — Пухавічы, пасажыры цяпер могуць набыць білет у раз'язнога касіра, аплаціўшы яго банкаўскай карткай, а ў поездзе №658/657 Брэст — Віцебск такім жа чынам разлічыцца за чайную прадукцыю і пасцельную бялізну, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі. Калі праект зарэкамендуе сябе са станоўчага боку і гэтая паслуга будзе карыстацца попытам, плануецца разгледзець пытанне аб далейшым укараненні плацежных тэрміналаў у паяздах.

Дарэчы, у 2016 годзе з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш за 1,6 мільёна білетаў, а праз тэрміналы самаабслугоўвання — 745,7 тысячы білетаў.

Загаловак у газеце: Набыць білет у раз'язнога касіра

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.