Вы тут

Прамысловасць краіны знаходзіцца на ўздыме


Эканамічная сітуацыя ў краіне ў гэтым годзе чакаецца значна лепшай, чым у мінулым. Такі прагноз пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па актуальных пытаннях развіцця эканомікі даў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй КАБЯКОЎ.


«Да гэтага ёсць як унутраныя, так і знешнія перадумовы, — заявіў прэм'ер-міністр. — Я праглядаю сапраўды рэальныя пазітыўныя трэнды. Практычна ўсе галіны прамысловасці ўжо ў канцы мінулага года перавышалі аб'ёмы вытворчасці ўзроўню 2015 года».

Андрэй Кабякоў адзначыў, што крыху адставала дрэваапрацоўка, але і ў гэтай галіне адназначна назіралася тэндэнцыя на аднаўленне аб'ёмаў. «Я ўпэўнены, што гэта ўжо фактычна ў 2017 годзе адбудзецца. Былі праблемы ў нафтахімічнай галіны ў сувязі з вядомымі абмежаваннямі па пастаўках і аб'ёмах перапрацоўкі нафты. Усе астатнія — машынабудаванне, лёгкая, харчовая прамысловасць — знаходзяцца на ўздыме», — сказаў прэм'ер-міністр. Па папярэдняй статыстычнай інфармацыі, тэмпы росту прамысловай вытворчасці ў студзені гэтага года склалі 105,9% да ўзроўню студзеня 2016 года.

Што датычыцца дасягнення пастаўленай мэты па ўзроўні сярэдняй зарплаты ў краіне, кіраўнік урада падкрэсліў, што гэтая задача будзе вырашацца без разгону ўнутранага попыту эмісійным спосабам. «Гэта недапушчальна, і з гэтым пагадзіліся ўсе ўдзельнікі нарады. Зарплата павінна быць зароблена за кошт росту вытворчасці, экспарту, росту прадукцыйнасці працы».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Новыя парасткі эканомікі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.