Вы тут

Уладзімір Гусакоў: вучоны – эксклюзіўны тавар


Масавы прыток у беларускую навуку не патрэбен. Аб гэтым заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір ГУСАКОЎ на "Сустрэчы пакаленняў вучоных". Гэта серыя мерапрыемстваў, арганізаваных "Белай Руссю" і Нацыянальнай акадэміяй навук, на якіх маладыя людзі маюць магчымасць пагутарыць з знакамітымі навукоўцамі і пазнаёміцца з апошнімі распрацоўкамі айчыннай навукі.


"Гэтым мерапрыемствам "Белая Русь" пачынае Год навукі, – адзначыў намеснік Старшыні аб'яднання Аляксандр ШАЦЬКО. – Яно з'яўляецца стартавым, таму што аналагічныя пройдуць у абласцях на працягу навучальнага года". Асноўная мэта сустрэчы заключаецца ў тым, каб "паказаць зацікаўленым маладым людзям, як рухаецца і развіваецца беларуская навука". Па словах Аляксандра Шацько, падобная сустрэча дае магчымасць сустрэцца са свяціламі беларускай навукі студэнтам не толькі з Мінска, але і з усёй Беларусі, бо ў хлопцаў і дзяўчат з Гродна, Віцебска і іншых абласных гарадоў нячаста здараецца магчымасць наведаць сталіцу менавіта з такой мэтай.

Усяго ў Акадэмію навук прыехала больш за 430 студэнтаў. Усе яны з'яўляюцца навучэнцамі выпускных курсаў розных вышэйшых навучальных устаноў краіны, цікавяцца навукай. У першую чаргу, мерапрыемства дае магчымасць азнаёміцца з канкрэтнымі напрамкамі працы вучонага: студэнты наведалі інстытуты Акадэміі навук, Цэнтральны батанічны сад, а таксама некалькі выстаў і музеяў. Гэта дазваляе маладым людзям вызначыць, ці трэба ім ісці ў навуку або варта разгледзіць іншую сферу дзейнасці.

Акадэмія навук зацікаўлена ў правядзенні падобных мерапрыемстваў, бо яны папулярызуюць навуку сярод моладзі. "Што дае навука маладым людзям? Тут адбываецца раскрыццё талентаў, таму што навука стварае неабмежаваныя магчымасці для рэалізацыі ўласных здольнасцяў, – падкрэсліў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір ГУСАКОЎ. – Вытворчасць і іншыя сферы, у сваю чаргу, гэтага не дазваляюць". Акрамя таго, Акадэмія актыўна прыцягвае моладзь да супрацоўніцтва – сёння на яе базе працуе моладзевая лабараторыя, праводзяцца выставы, на якіх прадстаўляюць вынаходкі юных навукоўцаў.

Аднак, на думку Гусакова, у навуцы не павінна быць шмат моладзі. "Гэта “эксклюзіўны тавар”, – падкрэсліў старшыня Прэзідыума. – Павінен быць строгі адбор. Сёння нам не патрэбен масавы прыток у навуку". Штогод у Акадэмію навук прымаюць каля 350 чалавек, таму дэфіцыту ў кадрах няма.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.