Вы тут

У Мехіка запусцілі аўтобусны «Карупцыйны тур»


У Мехіка запусцілі аўтобусны «Карупцыйны тур», падчас якога гіды расказваюць падарожнікам пра месцы, звязаныя з хабарніцтвам і іншымі злачынствамі, паведамляе Daіly Maіl.


У ходзе экскурсіі ўвагу турыстаў звяртаюць, у прыватнасці, на манумент Estela de Luz («Слуп святла»), пабудаваны ў 2011 годзе ў гонар 200-годдзя незалежнасці Мексікі ад Іспаніі. Кампанію, якая працавала над яго ўзвядзеннем, падазравалі ў тым, што яна завысіла агульны кошт выкарыстанай для будаўніцтва сталі на некалькі мільёнаў долараў. Падарожнікам таксама распавядаюць пра скульптуры ў памяць аб 43 студэнтах, якія былі забітыя бандытамі ў штаце Герэра ў 2014 годзе. Навучэнцаў, актыўных удзельнікаў акцый пратэсту, арыштавалі паліцэйскія, якія затым перадалі іх злачынцам. Іншыя славутасці на маршруце — будынак Сената Мексікі, пракуратуры Мехіка, Інстытута сацыяльнага забеспячэння і інш. Тур з'яўляецца бясплатным і фінансуецца за кошт прыватных ахвяраванняў.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Па месцах хабарніцтва

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?