Вы тут

БДУ - 637-ы ў рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету


Па апошніх звестках, у рэйтынгу лепшых універсітэтаў свету Wеbоmеtrісs (Wеbоmеtrісs Rаnkіng оf Wоrld Unіvеrsіtіеs) Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт размясціўся на 637-й пазіцыі. Сярод універсітэтаў краін — удзельніц СНД ён займае чацвёртае месца. Першае ўтрымлівае Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава (216-е месца ў сусветным рэйтынгу). За ім ідуць Санкт-Пецярбургскі (526-е) і Новасібірскі дзяржаўныя ўніверсітэты (548-е).


Усяго ў рэйтынгу Wеbоmеtrісs ранжыруюцца больш як 22 тысячы ўстаноў вышэйшай адукацыі з 30 тысяч, што існуюць. Яго вынікі публікуюцца двойчы на год. БДУ дэманструе ўстойлівасць сваіх пазіцый у гэтым рэйтынгу на працягу апошніх некалькіх гадоў, уваходзячы ў 2—3% найлепшых універсітэтаў свету. А сярод беларускіх ВНУ Белдзяржуніверсітэт стабільна захоўвае першынство. У БНТУ — толькі 2891-ы радок, у іншых беларускіх ВНУ яшчэ больш сціплыя пазіцыі. А на вяршыні Wеbоmеtrісs па традыцыі размясціліся Гарвардскі, Стэнфардскі ўніверсітэты і Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Трэба патлумачыць, што рэйтынг Wеbоmеtrісs аналізуе "бачнасць" універсітэтаў у інтэрнэце, уключаючы навуковыя публікацыі іх супрацоўнікаў. БДУ вельмі актыўна пазіцыянуе сябе ў медыяпрасторы. Зусім нядаўна тут быў створаны віртуальны Цэнтр навуковых кампетэнцый і камунікацый.

— Адным з найважнейшых крытэрыяў ацэнкі універсітэтаў у міжнародных рэйтынгах выступае колькасць артыкулаў супрацоўнікаў у вядучых навуковых часопісах, — адзначае кіраўнік медыяцэнтра БДУ Павел САЛАЎЁЎ. — Пры дапамозе створанага інфармацыйнага рэсурсу мы спадзяёмся надаць некаторы імпульс публікацыйнай актыўнасці нашых навукоўцаў: як маладых, так і больш вопытных. Супрацоўнікі атрымаюць прафесійную падтрымку і рэкамендацыі па падрыхтоўцы навуковых артыкулаў для выдання іх у міжнародных часопісах, даведаюцца, як эфектыўна прасоўваць уласныя навуковыя распрацоўкі, вынікі сваіх даследаванняў, навучацца карыстацца навуковымі сацыяльнымі сеткамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Як прасунуцца ў сусветных рэйтынгах?

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.