Вы тут

Павялічаны нормы расходаў на харчаванне


Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў ад 3 лютага 2017 года №95, паведамілі ў прэс-службе ўрада.


Дакумент уносіць змяненні ў пастанову Саўміна ад 27 красавіка 2013 года №317 «Аб нормах харчавання і грашовых нормах расходаў на харчаванне навучэнцаў, а таксама ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі».

У прыватнасці, павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне на 5 працэнтаў ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а таксама ў аздараўленчых лагерах і на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі.

Так, кошт харчавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі ў залежнасці ад узросту дзіцяці і яго знаходжання ў гэтай установе складзе ў сярэднім ад Br41,14 да Br77,44 у месяц, у агульнаадукацыйных школах — у залежнасці ад узросту навучэнца і часу яго знаходжання ва ўстанове — ад Br1,5 да Br5,14.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.