Вы тут

Самыя высокія пенсіі — у Мінску


Сярэдні памер пенсій у Мінску ў студзені аказаўся вышэй на 6,1%, чым у сярэднім па краіне, і склаў 315 рублёў.


Дарэчы, Мінск з'яўляецца адзіным рэгіёнам са значным ростам колькасці пенсіянераў. Сёння ў органах сацыяльнай абароны сталіцы на ўліку знаходзіцца больш за 484 тысячы атрымальнікаў пенсій, з іх амаль 40% працягваюць працаваць. За мінулы год колькасць пенсіянераў у горадзе павялічылася больш чым на 10 тысяч чалавек. Для параўнання: у Віцебскай вобласці за мінулы год атрымальнікаў пенсій стала больш на 1,4 тысячы, у Мінскай вобласці — больш на 3,9 тысячы.

Па словах старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанны РАМАНОВІЧ, пенсійная сістэма Мінска, нягледзячы на ўзрослую нагрузку, працуе стабільна. Забяспечваецца своечасовае фінансаванне, пераразлікі і выплата пенсій.

Святлана БУСЬКО

buskо@zvіаzdа.bу

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.