Вы тут

Рэспубліканскі кар'ерны форум пройдзе ў Мінску


Аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні студэнтаў і пошуку першага працоўнага месца закліканы адкрыты Рэспубліканскі кар'ерны форум, які пройдзе ў Мінску 15 лютага. Яго арганізатарамі выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Міністэрства адукацыі.


За час работы форуму ў студэнтаў з'явіцца цэлы шэраг цікавых прапаноў і рэальных магчымасцяў. Будучыя спецыялісты пазнаёмяцца з рэаліямі сучаснага рынку працы, змогуць знайсці добрую вакансію і месца для праходжання практыкі або стажыроўкі, пашыраць кола сваіх прафесійных кантактаў, а таксама атрымаюць практычны вопыт ад прапанаваных рашэнняў-кейсаў кампаній, што ўдзельнічаюць у форуме.

Праграма ўключае шырокі спектр тэматычных акцый. У рамках форуму пройдуць майстар-класы, выступленні спікераў, а таксама троххвілінныя гутаркі з работадаўцамі. У ролі спікераў выступяць прадстаўнікі раздзела «Праца» на партале TUT.BY, «Альфа-Банка» і фонду «Сколкава». Іх выступленні і прэзентацыі дапамогуць знайсці адказы на актуальныя пытанні, якія датычацца асабістага росту маладых спецыялістаў, попыту на прадстаўнікоў розных спецыяльнасцяў на сучасным рынку працы, складання рэзюмэ і іншыя.

А, напрыклад, слухачоў лабараторыі дызайн-мыслення навучаць структураванаму падыходу да вырашэння праблем, якія не маюць, на першы погляд, відавочных рашэнняў. Такая метадалогія дызайн-мыслення аформілася нядаўна, у 2007 годзе, у Школе дызайну Стэнфардскага ўніверсітэта (ЗША), але ўжо шырока выкарыстоўваецца ў такіх канкурэнтаздольных кампаніях, як Gооglе, Аррlе, SАР, Mеrсеdеs, Еlесtrоnіс Аrts, VІSА і іншых.

У рамках форуму пройдзе таксама панэльная дыскусія на тэму «Скарачэнне адлегласці паміж акадэмічнай адукацыяй і патрэбамі бізнесу». Удзел у ёй возьмуць спецыялісты Міністэрства адукацыі і прадстаўнікі бізнес-супольнасцяў.

Пляцоўкай для правядзення форуму стане мінскі гатэль «Пекін» (вул. Чырвонаармейская, 36).

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Кар'ерныя перспектывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».