Вы тут

Мамчыны памочнікі


Людміла Пашкевіч даслала на конкурс ажно пяць здымкаў сваіх сыночкаў. Былі на іх і з бульбачкай у форме сэрцайка, і трохлітровыя слоікі з салёнымі агуркамі, і самаробныя кошыкі і капялюш. Але найбольш уразіў вось гэты — са снапамі. Прыемна, што дагэтуль у аграгарадку Завозер'е Полацкага раёна можна пабачыць такую прыгажосць!


«Я — мама Люда, маю трох сыноў. Малодшаму Мацвею (на фота) — 8 гадоў, вучыцца ў 2-м класе. Займаецца ў музычнай школе, іграе на балалайцы. Любіць гуляць у футбол. Сярэдняму Сцяпану — 10 гадоў. Ён таксама наведвае музычную школу, іграе на баяне. Я працую ў бібліятэцы. У Завозерскім доме культуры праводзім разнастайныя мерапрыемствы. Ставім музычныя спектаклі. Мае хлопцы ахвотна прымаюць удзел у пастаноўках. Старэйшы сын Захар (яму 15 гадоў) вучыцца ў Лепельскім каледжы і таксама ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці. Фотаздымкі, што дасылаю, зроблены на ўласным падворку. Усе сыны, як адзін, змалку прывучаны да працы, дапамагаюць па гаспадарцы».

Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымачкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.