Вы тут

J:MOPC дасць канцэрт у Мінску акурат у Дзень усіх закаханых, 14 лютага


Свой першы ў гэтым годзе канцэрт адзін з самых папулярных беларускіх гуртоў дасць у Мінску акурат у Дзень усіх закаханых, 14 лютага. Але анансуюць яго музыканты зусім іншым чынам. Будучае выступленне рэкламуецца ў інтэрнэце... на 10 мовах краін, грамадзяне якіх з 12 лютага могуць прыехаць у Беларусь без візы. Гурт звяртаецца да патэнцыйных слухачоў на англійскай, польскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай, французскай, галандскай, шведскай, а таксама на арабскай і кітайскай мовах.


Як запэўнівае лідар калектыву Уладзімір Пугач, у «J:Mорс» даволі многа прыхільнікаў у розных краінах свету, і навіна пра бязвізавы рэжым прыйшлася ім даспадобы. «Шэраг маіх знаёмых даўно хацелі прыехаць на наш канцэрт, але з улікам віз гэта каштавала б, мабыць, як на ажылага Луі Армстранга», — жартуе артыст. Наогул жа кошт білетаў на канцэртную праграму «Блізка», куды ўвайшлі самыя цёплыя і рамантычныя песні калектыву, вагаецца ад 35 да 60 рублёў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

 

Загаловак у газеце: J:MOPC заклікае на «бязвізавы канцэрт»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».