Вы тут

Зацверджана дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця


Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады зацверджана Указам кіраўніка дзяржавы.


У яе ўключаны 75 экспартаарыентаваных інавацыйных праектаў па стварэнні новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў.

Дзеля прыкладу, у галіне машынабудавання плануецца асваенне вытворчасці малалітражных дызельных рухавікоў на Мінскім маторным заводзе, будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсцкай вобласці, стварэнне серыйнай вытворчасці беспілотных авіяцыйных верталётных комплексаў, арганізацыя вытворчасці легкавых аўтамабіляў у СЗАТ «БелДжы». У нафтахімічнай прамысловасці будуць рэалізаваны праекты па будаўніцтве новага азотнага комплексу ў ААТ «Гродна Азот», устаноўках запаволенага каксавання нафтавых рэшткаў у ААТ «Нафтан», створана вытворчасць суцэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі ў ААТ «Белшына».

У сферы аховы здароўя прадугледжваецца фарміраванне інавацыйна-прамысловага комплексу ў галіне складанай медыцынскай тэхнікі, укараненне метадаў сонна-фотадынамічнай тэрапіі і паліятыўнай медыцынскай дапамогі пацыентам са злаякаснымі пухлінамі розных лакалізацый. У галіне энергетыкі будзе прадоўжана работа па дыверсіфікацыі крыніц энергіі і будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі. У дзяржаўную праграму таксама ўключаны 14 мерапрыемстваў па развіцці інавацыйнай інфраструктуры.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ад нанаіндустрыі — да авіякасмічных тэхналогій

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.