Вы тут

Аб'ём ільготнага крэдытавання жылля можа захавацца на леташнім узроўні


Паводле слоў міністра архітэктуры і будаўніцтва Анатоля Чорнага, сёлета ў галіны могуць быць складанасці з загрузкай на будаўніцтве жылля. Ва ўрадзе гэта пытанне ўжо разглядаецца. Магчыма, што для выпраўлення сітуацыі з загрузкай і будзе прынята рашэнне аб утрыманні льготнага крэдытавання жылля на ўзроўні 2016 года.


 

Міністр адзначыў, што цана квадратнага метра жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай, у апошнія месяцы года практычна зраўнялася з сярэдняй заработнай платай. «Па выніках мінулага года будаўнікі выйшлі на цану 765 рублёў за квадратны метр. Атрымліваецца, мы ўшчыльную наблізіліся да сярэдняй заработнай платы па краіне, якая складае каля 720 рублёў. Задача зраўняць кошт квадратнага метра з сярэдняй заработнай платай цяпер паспяхова вырашаецца, нягледзячы на ўсе складанасці», — адзначыў Анатоль Чорны.

Паводле яго слоў, летась былі перавыкананы паказчыкі па жыллёвым будаўніцтве — агульны ўвод жылля склаў 4 млн 285,7 тысячы квадратных метраў пры заданні 4 млн. Жылля з дзяржпадтрымкай было пабудавана 991,3 тысячы квадратных метраў пры заданні 840 тысяч «квадратаў». Пры гэтым Анатоль Чорны прызнаў, што 2016 год быў няпростым для будаўнічага комплексу Беларусі. «Страта попыту на асноўных рынках, негатыўныя працэсы ў эканоміцы сур'ёзна ўскладнілі працу. Па выніках года ўклад будаўнічай галіны ў агульную скарбонку краіны склаў 6,3%», — удакладніў ён.

Міністр нагадаў, што ў свой час будаўнічаму комплексу была пастаўлена задача давесці ўзровень экспарту паслуг да 1 млрд долараў. Апошнія гады будаўнікі зарабляюць нават больш. Летась экспарт паслуг склаў 1,124 млрд долараў. Сёння краіна мае прафіцыт практычна ўсіх будаўнічых матэрыялаў, якія тут вырабляюцца. Таму цяпер задача — увесь лішак рэалізаваць праз экспарт. Цяпер экспартуецца практычна 40% уласных будматэрыялаў. Тут Анатоль Чорны падкрэсліў, што летась была значна пашырана работа на знешніх рынках. «Так, арганізацыі Мінбудархітэктуры паставілі керамічную плітку ў Канаду, Тога, Катар, Венесуэлу, шкло — на Кубу, у Вялікабрытанію, Катар, Харватыю. Мы выканалі заданне па пастаўках на новыя рынкі. Задача — на іх утрымацца і пашырыць прысутнасць». Міністр паведаміў, што галіна ў 2017 годзе павінна выйсці на рэнтабельнасць продажаў у 5,5%, экспарт тавараў павінен павялічыцца на 2,6%, экспарт паслуг — на 5%.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.